У чацвер з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 72 замежнікі, у тым ліку: грамадзяне Бангладэш, Эфіопіі і Судана. 11 з іх вярнуліся ў Беларусь, убачыўшы польскія патрулі, паведамляе Памежная служба ў зводцы за мінулыя суткі.
Каля Шудзялова Памежная служба затрымала грамадзяніна Украіны, які перавозіў 8 грамадзян Ірана.
Паводле звестак Памежнай службы, з пачатку года на польска-беларускай мяжы мелі месца 22 тысяч спроб нелегальнага пераходу мяжы. У сакавіку і красавіку было зафіксавана прыкладна па 2,5 тысячы такіх спроб, у траўні каля 3 тысяч. У чэрвені было зафіксавана амаль 3 тысячы. У ліпені ўжо было 4 тысячы такіх спроб, у жніўні амаль 2,8 тысяч, у верасні — менш за 1,1 тысячу, а пакуль у кастрычніку — 1,7 тысяч.
Нелегальныя мігранты, затрыманыя сёлета супрацоўнікамі Падляшскага аддзелу памежнай аховы, паходзілі з больш чым 50 краін.
PAP